Прэзыдэнці-Прудэнці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прэзыдэнці-Прудэнці
Герб Прэзыдэнці-Прудэнці
Дата заснаваньня: 1917
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 562,794 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 18
Паштовы індэкс: 19000-000
Геаграфічныя каардынаты: 22°7′33″ пд. ш. 51°23′20″ з. д. / 22.12583° пд. ш. 51.38889° з. д. / -22.12583; -51.38889Каардынаты: 22°7′33″ пд. ш. 51°23′20″ з. д. / 22.12583° пд. ш. 51.38889° з. д. / -22.12583; -51.38889
Прэзыдэнці-Прудэнці на мапе Бразыліі
Прэзыдэнці-Прудэнці
Прэзыдэнці-Прудэнці
Прэзыдэнці-Прудэнці
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.presidenteprudente.sp.gov.br/

Прэзыдэ́нці-Прудэ́нці (па-партугальску: Presidente Prudente) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 230 тысяч чалавек[2]. Горад названы ў гонар бразыльскага прэзыдэнта Прудэнці дэ Марайса.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу эўрапейцаў у рэгіёне сучаснага гораду жылі розныя індзейскія плямёны. Па заснаваньню места рост колькасьці насельніцтва адбываўся за кошт пераезду сюды былых шахтараў з штату Мінас-Жэрайс. Колькасьць уцекачоў з суседняга штату павялічылася, калі шахтары пачалі пазьбягаць закліку ў войска дзеля ўдзелу ў Парагвайскай вайне, якая трывала зь сьнежня 1864 году па сакавік 1870 году. У 1893 годзе места атрымала шлях да штату Мату-Гросу. Тады ж адбылося пашырэньне кававых плянтацыяў дзеля павелічэньня экспарту кавы за мяжу. З росквітам места Прэзідэнці-Прудэнці быў вылучаны ў асобны муніцыпалітэт 14 верасьня 1917 году палкоўнікам Франсіску дэ Паўлам Гулартам[3]. У XX стагодзьдзі ў паселішчы адбылася пераарыентацыя на вырошчваньне бавоўны і арахісу, а таксама разьвіцьцё жывёлагадоўлі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]