Пэктараль з кургану Тоўстая Магіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэктараль з кургану Тоўстая Магіла,
золата.
Музэй гістарычных каштоўнасьцяў Украіны
Фрагмэнты пэктаралі

Пэктараль з кургану Тоўстая Магіла — царская залатая пэктараль IV стагодзьдзя да нашай эры. Была знойдзена 21 чэрвеня 1971 году падчас археалягічных дасьледаваньняў пахаваньня ў кургане Тоўстая магіла (Днепрапятроўская вобласьць). Кіраўнік экспэдыцыі — Барыс Мазалеўскі, намесьнік кіраўніка — Яўген Чарненка.

Лічыцца, што пэктараль была выраблена грэцкімі майстрамі-ювэлірамі па замове шляхетных скіфаў. Захоўваецца ў кіеўскім музэі гістарычных каштоўнасьцяў Украіны.

Экспэдыцыя выявіла шматлікія залатыя ўпрыгожваньні ў двух пахавальных камэрах, сярод якіх была і пэктараль. Яна і жалезны меч у ножнах з абкладзенай золатам дзяржальняй знаходзіліся ў кароткім калідоры — дромасе, які злучаў пахавальную камэру з уваходнай ямай. Маса залатай пэкторалі — 1140 г, дыямэтр — больш за 30 см. Ювэлірныя тэхнікі, якія выкарыстоўваліся для яе вырабу: ліцьцё па васковай мадэлі, валачэньне, скань, пайкі, эмаляваньне.

Кампазыцыя пэктаралі складаецца з трох узроўняў. Ніжні — анімалістычныя сцэны з удзелам міталягічных і рэалістычных зьвяроў. Сярэдні — флярыстычныя матывы. Верхні — сцэны з удзелам скіфаў і свойскіх жывёл. Ёсьць некалькі вэрсій-інтэрпрэтацыяў адлюстраваных матываў. Па некаторых — на пэктаралі намаляваны бытавыя сцэны з жыцьця скіфаў. Па іншых — скіфская легенда пра Залатое руно і двух братах, якія накіраваліся на яго пошукі.

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява пэктаралі з Тоўстай магілы была выкарыстана на паштовай марцы Ўкраіны, на ўкраінскай манэце, у якасьці першага лягатыпу ўкраінскага тэлеканалу UA:Культура і на вадзяным знаку ўкраінскага біямэтрычнага пашпарту.

Копія ўстаноўлена ў Данецку ў Тэатральным сквэры як частка скіфскай кампазыцыі. Таксама копія пэктаралі выкарыстоўваецца як тэатральная прэмія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брашинский И.Б. В поисках скифских сокровищ . Ленинград. Издательство «Наука»: 1979. 144 с.
  • Кравченко С. Скифское золото // Наука и жизнь. 1971, № 9. — С. 10-12.
  • Николай Славинский. Пектораль // Вече, № 3, 2006
  • Илона Волынская и Кирилл Кащеев "Большая книга приключений для храбрых и любопытных" Москва. Издательство "Эксмо" 2016. 349 стр

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]