Піраномэтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасны піраномэтар

Піраномэтар (ад грэц. πῦρ + άνω + μέτρον) — прылада для вымярэньня сумарнай і расьсеянай сонечнай радыяцыі.

Пабудаваны на тэрмаэлектрычным прынцыпе. Прыёмнай паверхняй піраномэтра зьяўляецца тэрмабатарэя. Рознасьць тэмпэратураў спаяў тэрмабатарэі, якая прыводзіць да ўзьнікненьня электра-рухаючай сілы, ствараецца розным па радыяцыйных уласьцівасьцях пакрыцьцём цотных і няцотных спаяў тэрмабатарэі. Сіла току, якая ў ёй узьнікае, прапарцыянальная інтэнсіўнасьці радыяцыі і вымяраецца гальваномэтрам. Тэрмабатарэя ахавана ад дзеяньня даўгахвалевай радыяцыі, ветру і ападкаў шкляным каўпаком. Для вымярэньня расьсеянай радыяцыі выкарыстоўваецца экран, які зацяняе піраномэтар ад узьдзеяньня прамой радыяцыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піраномэтарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў