Русалачка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Русалачка
Den lille havfrue
Жанр: казка
Аўтар: Ганс Крыстыян Андэрсэн
Мова арыгіналу: дацкая
Публікацыя: 1837
Выдавецтва: Ignác Leopold Kober[d]
Электронная вэрсія

Русалачка (па-дацку: Den lille havfrue) — вядомая казка дацкага пісьменніка Ганса Крыстыяна Андэрсэна пра маладую русалку, якая гатова адмовіцца ад свайго жыцьця ў моры, каб атрымаць чалавечую душу і каханьне прынца.

Першапачаткова была напісана як балет. Упершыню апублікавана ў 1837 годзе і адаптавана для розных форм мастацтва, у тым ліку для музычнага тэатра і анімацыйных фільмаў.