Рыгвэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rigveda

Рыґвэда (санскрыт: ऋग्वेद, ṛgvedaIAST, «Веда хвалебнаў») — збор хвалебнаў, першы вядомы помнік індыйскай літаратуры.

Рыґвэда — збор хвалебнаў на ведавым санскрыце, які ўваходзіць у лік чатырох індуісцкіх рэлігійных тэкстаў, вядомых як Веды. Рыґвэда была складзена, напэўна, каля 1700—1100 гг. да н. э. і зьяўляецца адным з самых старажытных інда-іранскіх тэкстаў і адным з самых старажытных рэлігійных тэкстаў у сьвеце. Стагодзьдзямі яна захоўвалася толькі ў вуснай традыцыі і ўпершыню запісана была, верагодна, толькі ў раньнім Сярэднявеччы. Рыґвэда — найбольш старажытная і значная зь Ведаў, каштоўная крыніца для вывучэньня старажытнаіндыйскай гісторыі і міталёгіі. У 2007 годзе ЮНЭСКО ўлучыла Рыґвэду ў рэестар «Памяць сьвету».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]