Рэчыцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Рэчыцкі замак
Рэчыцкі замак, 1649 г.
Рэчыцкі замак, 1649 г.
Краіна Беларусь
Места Рэчыца
Каардынаты 52°22′22.7″ пн. ш. 30°23′19.3″ у. д. / 52.372972° пн. ш. 30.388694° у. д. / 52.372972; 30.388694Каардынаты: 52°22′22.7″ пн. ш. 30°23′19.3″ у. д. / 52.372972° пн. ш. 30.388694° у. д. / 52.372972; 30.388694
Дата заснаваньня XVI ст.
Дата скасаваньня 1649
Рэчыцкі замак на мапе Беларусі
Рэчыцкі замак
Рэчыцкі замак
Рэчыцкі замак

Рэ́чыцкі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Рэчыцы. Знаходзіўся на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы старажытнага гарадзішча. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны замак у Рэчыцы збудавалі ў XVI ст.

За часамі Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) у 1649 годзе замак зруйнавалі. Захаваліся яго плян і гравюры 1649 году.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Авальны ў пляне замак займаў пляцоўку каля 1 га. Атачаўся валам і ровам. Складаўся з драўляных абарончых сьценаў, зробленых паводле тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных у пляне вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд у замак быў з паўднёвага захаду праз пад’ёмны мост[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Якімовіч Ю. Рэчыцкі замак // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 39.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]