Самалёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самалёт ATR-42

Самалё́т, (дыялект. лята́к, састар. аэрапля́н) — лятальны апарат, які для палёту выкарыстоўвае паступальны рух. Самалёты ўключаюць як апараты з рэактыўным рухавіком, так і тыя, якія для палёту выкарыстоўваюць цягу, ствараную вінтом (прапэлерам), а таксама апараты без рухавікоў (плянэры). Маюць цьвёрда замацаваныя крылы, у адрозьненьне ад шрубалётаў і арнітоптэраў.

Большасьць самалётаў зьяўляюцца кіраванымі лятальнымі апаратамі. Існуюць таксама апараты з дыстанцыйным або праграмным кіраваньнем.

Самы вялікі (2011)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Самы вялікі пасажырскі самалёт — Аэробус A380.
  • Найбуйнейшы грузавы самалёт — Ан-225 Мрія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самалётсховішча мультымэдыйных матэрыялаў