Сандэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сандэ з клубніцамі

Са́ндэ — дэсэрт з марозіва. Звычайна гатуецца з шарыкаў марозіва, аздобленых фруктовым сыропам альбо жэле, здробленымі арэхамі, шакалядам, бітай сьмятанай і ягадамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле «Оксфардзкага слоўніка ангельскай мовы» (Oxford English Dictionary), паходжаньне тэрміну сандэ невядома. Розныя гарады і штаты ЗША прэтэндуюць на тое, што менавіта там быў прыдуманы гэты папулярны ў ЗША дэсэрт: Нью-Ёрк, Бафала, Агаё, Кліўлэнд, Нью-Арлеан, Люізіяна і многія іншыя.

Сярод многіх гісторыяў пра вынаходніцтва сандэ прысутнічае тлумачэньне, што падштурхнуў да стварэньня гэтага дэсэрта напой, вядомы ў ЗША, як Ice cream soda(en) — «содавая з марозівам». Іншай прычынай зьяўляецца неабходнасьць знайсьці замену марозіву, што было папулярным ласункам, якое ўжывалі звычайна ў нядзельныя дні. У той час, як паводле аднаго з так званых «сініх законаў», забаранялася ўжываць марозіва ў нядзелю. Нядзеля па-ангельску — Sunday, адсюль і назва дэсэрту — «сандэ». Пітэр Бёрд у кнізе «Першая харчовая імпэрыя» (The First Food Empire, 2000) напісаў, што назва была прынята ў штаце Іліной, дзе было забаронена ўжываньне марозіва па нядзелях, а марозіва ў складзе дэсэрта з дадаваньнем іншых інгрэдыентаў ужо не зьяўлялася асноўным прадуктам, праз што гэты прадукт не лічыўся марозівам.