Стакгольмскі сындром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Стакгольмскі сындромсяброўства закладнікаў з захопнікаміпсыхалягічны стан, які ўзьнікае падчас захопу закладнікаў, калі закладнікі пачынаюць сымпатызаваць захопнікам ці нават атаесамляць сябе зь імі.

Аўтарам гэтага панятка ёсьць крыміналіст Нільс Бэерут (па-швэдзку: Nils Bejerot), які выкарыстаў яго падчас разбору сытуацыі паўсталай у Стакгольме, калі там у жніўні 1973 года былі ўзятыя закладнікі.