Сыцылія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Сыцыліі
Сыцылія на мапе Італіі

Сыцы́лія (па-італьянску: Sicilia) — аўтаномны рэгіён Італіі (сталіца Палерма) і найбуйнейшы востраў ў Міжземным моры. Плошча — 25700 км², насельніцтва — 5,1 млн чалавек. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Апэнінскай паўвыспы і аддзяляецца ад яе Мэсынскай пратокай (шырыня 3 км).

Рэгіён Сыцылія падзелены на 9 правінцыяў: Палерма, Катанія, Мэсына, Сыракуза, Трапані, Рагуза, Кальтанісэта, Энна, Агрыджэнта.