Сьветапогляд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьветапогляд — неабходны складнік чалавечага усьведамленьня, паўстае як больш-менш цэласнае разуменьне людзьмі сьвету і саміх сябе.

Эмацыйна-псыхалягічны бок сьветапогляду на ўзроўні настрояў, пачуцьцяў складае светаадчуваньне. Досьвед фармаваньня пазнавальных выяваў сьвету з выкарыстаньнем навочных паданьняў адносяць да сьветаўспрыманьня. Пазнавальна-інтэлектуальны бок сьветапогляду складае светаразуменьне.