Сьцяг Анголы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Рэспублікі Ангола
Ангола
Сьцяг Рэспублікі Ангола
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 11 лістапада 1975

Дзяржа́ўны сьцяг Рэспу́блікі Анго́ла — адзін з дзяржаўных сымбаляў Анголы.

Разам з дзяржаўным гербам і дзяржаўным гімнам сьцяг зьяўляецца «знакам сувэрэнітэту й дзяржаўнай незалежнасьці, адзінства й цэласнасьці Рэспублікі Анголы, якія былі прынятыя пры абвяшчэньні дзяржаўнай незалежнасьці 11 лістапада 1975 года, устаноўлены Канстытуцыйным законам 1992 году і прыведзены ў дадатках I, II і III Канстытуцыі Рэспублікі Ангола», які ўступіў у сілу 5 лютага 2010 года.