Сэйсмалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэйсмалё́гія (ад стар.-грэц. Σεισμός — землятрус і стар.-грэц. λόγος — навука, веды) — навука аб распаўсюджваньні сэйсмічных хваль у нэтрах Зямлі. Толькі з дапамогай сэйсмалёгіі атрымалася скласьці карціну глыбіннай будовы зямнога шара (кара, мантыя, зьнешняе і ўнутранае ядро). Таксама сэйсмалёгія займаецца землятрусамі, рухамі плятформаў, маніторынгам распрацовак рудных радовішчаў і інш.