Тарка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарка

Та́рка — кухонная прылада для драбненьня прадуктаў (напрыклад, сыру, гародніны).

Паверхня таркі звычайна мае мноства адтулінаў з прылеглымі да іх зубцамі. Зубцы выконваюць функцыю разцоў, а скрозь адтуліны праходзіць здробнены прадукт. Некаторыя выгляды тарак ня маюць адтулінаў, у іх ёсьць толькі зубцы.