Траісты саюз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Траісты саюз — міждзяржаўны ваенна-палітычны блёк Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны і Італіі, сфармаваны ў 18791882 г. з мэтай сумеснага працістаяньня ўплыву Францыі і Расеі. Канчатковае пагадненьне паміж трыма краінамі было падпісана 20 траўня 1882 г. у Вене. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненьнях, накіраваных супраць аднаго зь іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. Дагавор праіснаваў да 1915 г., пакуль Італія ў ходзе 1-ай сусьветнай вайны не перайшла на бок Антанты.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кізіма С. А.,…

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.