Турма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Турма

Турма (па розных вэрсіях ад нямецкага Turm — «вежа», цюрскага тур. türme або татарскага törmä — «вязьніца») — пэнітэнцыярная (выпраўленчая) ўстанова, месца, дзе людзі ўтрымліваюцца ў зьняволеньні і, як правіла, пазбаўленыя цэлага шэрагу асабістых свабодаў. Турмы звычайна зьяўляюцца часткай сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя, а пазбаўленьне свабоды шляхам зьняволеньня ў турме — юрыдычная пакараньне, якое можа быць накладзена дзяржавай за зьдзяйсненьне злачынства. Турмой таксама часта называюць ўстанову, дзе падазроныя і абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні злачынстваў ўтрымліваюцца пад вартай да суду.