Тэатар Аляксандра Духновіча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэатар Аляксандра Духновіча

Тэа́тар Алякса́ндра Духно́віча (па-русінску: Театр Александра Духновича, па-славацку: Divadlo Alexandra Duchnoviča) — тэатар, разьмешчаны ў горадзе Прэшаве. Адзіны славацкі тэатар, у якім іграюць п’есы на русінскай мове.

Тэатар Аляксандра Духновіча быў заснаваны ў 1945 годзе як Украінскі народны тэатар (па-славацку: Ukrajinské národné divadlo; русіны афіцыйна лічыліся ў СССР і сацыялістычных краінах часткаю ўкраінскай нацыі). У 1990 годзе пасьля падзеньня камунізму ў Чэхаславаччыне тэатар быў пераназваны ў гонар русінскага сьвятара, паэта і грамадзкага дзеяча Аляксандра Духновіча. Значная частка рэпэртуару тэатру — расейская клясыка ў перакладзе на русінскую мову.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]