Тэізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэі́зм (па-грэцку: Τέος — Бог) — у шырокім значэньні — вера ў Бога ці багоў;[1] у вузкім разуменьні — рэлігійна-філязофскі сьветапогляд, які сьцьвярджае, што сьвет быў створаны Богам, і што тварэц працягвае сваю дзейнасьць у сьвеце, які стварыў.[2] Упершыню тэрмін «тэізм» ужыў Ральф Кэдварт (1617–1688) у сваёй працы «Ісьцінная інтэлектуальная сыстэма ўнівэрсуму». Да тэізму традыцыйна адносяць такія веравучэньні, як Хрысьціянства, Юдаізм і Іслам.[3]

Тэізм і рэлігіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйнае хрысьціянства пераважна манатэістычнае. Яно вучыць, што «Бог з намі» (як перакладаецца габрэйскае імя Імануіл). Бог у асобе Ісуса Хрыста прыйшоў у сьвет і пасьля свайго ўшэсьця ў асобе Сьвятога Духу пачаў жыць сярод людзей.

Ня ўсе рэлігіі зьяўляюцца тэістычнымі. Рэлігіі, як даасізм, пастулаты якіх не зыходзяць з існаваньня бога ці багоў, не зьяўляюцца тэістычнымі. Прыкладамі таксама могуць стаць будызм і таксама некаторыя формы індуізму.

Большасьць тэістаў вераць, што Бог зьяўляецца ўсёведным ды ўсюдыісным, хаця гэтая вера параджае пытаньні пра Бога, як адказнасьць за зло і пакуты ды інш. Некаторыя тэісты мяркуюць, што Бог усьведамляе, што ягоная ўсемагутнасьць абмежаваная.

Віды тэізму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць розныя напрамкі тэізму:

  • Монатэізм: адзінабожжа, вера ў аднаго Бога,
  • Політэізм: шматбожжа, вера ў шмат багоў, якія, ў асноўным, усьведамляюцца ў якасьці ўнутрана-сьветавых сілаў,
  • Генатэізм ды маналатрыя: шматбожжа, вера ў шмат багоў, але пакланеньне толькі аднаму зь іх.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]