Уладзімер Шнэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Шнэк
Дата нараджэньня 23 сакавіка 1927(1927-03-23)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 лютага 1995(1995-02-03) (67 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
Бацька Сьцяпан Шнэк

Уладзімер Шнэк (23 сакавіка 1927, Менск3 лютага 1995, Мэльбурн, Аўстралія; Псэўданімы: Случанскі) — беларускі пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі.

Сын Сьцяпана Шнэка. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе Беларускай краёвай абароны. Летам 1944 году пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягерах для перамешчаных асобаў, займаўся скаўтынгам. У 1950 годзе выехаў у Аўстралію, жыў у Мэльбурне.

Прыхільнік Беларускай цэнтральнай рады. З 1956 году старшыня аддзелу Беларускага аб'яднаньня ў штаце Вікторыя. Скончыў мастацкую школу ў Мэльбурне (1961). З 1982 году начальнік краёвага штабу БКА, палкоўнік у структуры гэтай арганізацыі. З 1986 году намесьнік начальніка галоўнага штабу Беларускага вызвольнага фронту. Быў удзельнікам Першага зьезду беларусаў сьвету.

Выдаваў часопіс «На варце» і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 годзе выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы апублікаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Серыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]