Ум-эр-Рбія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ум-эр-Рбія (араб. أم الربيع) — буйная рака ў цэнтральнай частцы Марока.

Выток ракі разьмешчаны ў гарах Сярэдняга Атляса.

Даўжыня ракі складае 556 км. Па даўжыні займае першае месца ў краіне, сілкуецца за кошт раставаньня сьнягоў у горах і дажджоў. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэньня. На рацэ пабудаваныя шэсьць плацінаў. Упадае ў Атлянтычны акіян.