У агні народжаная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У агні народжаная
па-расейску: В огне рождённая
Жанр нямое кіно[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Апэратар
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1929
Працягласьць 44 хвіліна
Краіна
Мова расейская мова

«У агні́ наро́джаная» (па-расейску: В огне рождённая), іншая назва «Во́лат» (рас. Великан) — беларускі нямы мастацкі фільм, зьняты ў 1929 року рэжысэрам Уладзімерам Коршам на кінастудыі «Белдзяржкіно».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм зроблены да 10-годзьдзя ўтварэньня БССР і апавядае пра ўсталяваньне бальшавіцкай улады на беларускіх землях у часе ўзброеных канфліктаў 1919—1920 рокаў.

Гэта першы і апошні выпадак у савецкім кінэматографе, дзе згаданая Беларуская Народная Рэспубліка[1].

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Ганна Заржыцкая местачковая жанчына
Барыс Азараў Іван ейны сын, жабрак Іван
Мікалай Вітаўтаў палкоўнік
Барыс Феадосьеў Булак-Балаховіч генэрал Булак-Балаховіч
Ільля Пахітонаў Сапега князь Сапега

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм прасякнуты тагачаснай авангарднай стылістыкай; на рэжысэра паўплывала творчасьць Аляксандра Даўжэнкі ды іншых культавых савецкіх рэжысэраў. Пазьней ні Ўладзімер Корш, ні іншыя беларускія рэжысэры міжваеннага пэрыяду да авангарднай тэматыкі не зьвярталіся[1].

У 2012 року ў межах праекту «Тузін. Немаўля» беларускія выканаўцы «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да фільму. Сучасны плякат намаляваў мастак Анджэй Ветэшка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б У агні народжаная. Кінафэстываль „Лістапад“. Праверана 18 траўня 2023 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]