Фторавадарод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фторавадарод альбо флёравадарод[1] (фторысты вадарод, гідрафтарыд, фтарыд вадароду, HF) — бескаляровы газ (пры стандартных варунках) з рэзкім пахам, пры пакаёвай тэмпэратуры існуе пераважна ў выглядзе дымэру H2F2, ніжэй за 19,9 °C — бескаляровая рухомая лятучая вадкасьць. Зьмешваецца з вадой у любых суадносінах з стварэньнем фторавадороднага квасу (плавікавага квасу). Стварае з вадою азэатропную сумесь з канцэнтрацыяй 35,4 % HF.

Фторавадарод мае рэзкі пах ды дыміць на паветры (у выніку стварэньня з парамі вады кропелек рашчыны рэчыва) ды моцна разьядае сьценкі дыхальных шляхоў. Ёсьць таксычным рэчывам.

Фторавадарод рэагуе са шклом, таму ён захоўваецца ў плястмасавых ёмістасьцях. Пры захоўваньні фторавадароду ў шкляным посудзе шкло пакрываюць парафінаю для аховы яго ад фторавадародаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]