Фэдэральны канцлер Нямеччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фэдэральны канцлер (па-нямецку: Bundeskanzler) — пасада старшыні Фэдэральнага ўраду ў Нямеччыне. У яго кампэтэнцыю ўваходзяць назначэньне фэдэральных міністраў і вызначэньне палітычнага курсу ўраду. Бундэсканцлер выбіраецца бундэстагам на чатырохгадовы тэрмін і можа быць пазбаўлены пасады да сканчэньня тэрміну паўнамоцтваў толькі з дапамогай мэханізму канструктыўнага вотума недаверу(en).

З 1949 году ў Нямеччыне пасаду канцлера займалі дзевяць чалавек. З 2021 году пасаду канцлера займае Оляф Шольц ад СДПГ. Ангела Мэркель зьяўляецца першай жанчынай-канцлерам ад самага заснаваньня пасады ў 1867 годзе, і па-нямецку яе часта называюць Bundeskanzlerin (жаночая форма ням. Bundeskanzler). Акрамя таго, Ангела Мэркель зьяўляецца першым канцлерам Нямеччыны ад разбурэньня Бэрлінскай сьцяны, які паходзіць з усходняй НДР.

Фэдэральныя канцлеры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэдэральны канцлер Нямеччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў