Хангыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напісаньне слова «хангыль» з выкарыстаньнем пісьма хангыль

Хангы́ль (па-карэйску: 한글) — фанэматычнае пісьмо карэйскай мовы. Характэрнай асаблівасьцю хангылю зьяўляецца тое, што літары аб’ядноўваюцца ў групы, прыкладна адпаведныя складам. Гэты выгляд пісьменства быў распрацаваны ў сярэдзіне XV стагодзьдзя й зьяўляецца асноўным у Паўднёвай Карэі й адзіным у КНДР.

Хангыль арганізаваны ў выглядзе блёкаў. Кожны блёк складаецца зь ня менш чым з 2 літараў, якіх і пісьме налічваецца 24. У блёке павінна быць мінімум 1 з 14 зычных і 1 з 10 галосных. Як прыклад блёк 한 (Хан), які выглядае як адзіны знак, разгортваецца, на самой справе, у тры асобныя літары ㅎ х, ㅏ ан. Гэтыя складовыя блёкі могуць быць напісаны як гарызантальна — зьлева направа, гэтак і вэртыкальна — зьверху ўніз у слупках справа налева. Першапачаткова альфабэт меў некалькі дадатковых літараў. Колькасьць матэматычна магчымых блёкаў складае 11172 адзінкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай і доўгі час адзінай пісьмовай мовай у Карэі была кітайская. У часы дзяржавы Карэ была распрацавана сыстэма пісьма «хянчхаль» (кар. 향찰) для запісу карэйскіх тэкстаў кітайскімі герогліфамі[1].

Існуе таксама легенда, паводле якой хангыль быў вынайдзены будысцкім манахам Соль Чхонам (кар. 薛聰), які зьяўляўся адным зь дзяржаўных міністраў. У той час будысцкая літаратура карысталася папулярнасьцю, аднак значнай часткай была напісана тыбэцкай мовай і санскрытам, у аснове пісьменства якіх ляжаў ліст Брагма. Аднак, Чхон, як вядома, вынайшаў і сыстэматызаваў толькі адміністрацыйны шрыфт «Рыду»[2]. Гэтай сыстэмай запісвалі пераважна асабістыя імёны, песьні і вершы, а таксама нататкі на палёх у кітайскіх тэкстах. Карэйскія словы запісваліся або кітайскімі знакамі з падобным значэньнем паводле прынцыпу рэбуса або кітайскімі знакамі, якія мелі падобнае вымаўленьне[3].

Хангыль быў створаны групоўкай карэйскіх навукоўцаў у 1443 годзе паводле заказу чацьвёртага цара дынастыі Часон Сэчжона Вялікага. Хангыль, як і індыйскія пісьменствы, зьяўляецца фанэтычным, то бок кожнаму гуку адпавядае свой знак. Некаторыя са знакаў хангыля падобныя на знакі дэванагары. На думку лінгвіста Гэры Лэд’ярда, адной з крыніцаў хангыля было мангольскае квадратнае пісьмо, створанае Пагба-ламай[4].

Праект хангыля быў ​​скончаны ў канцы 1443 ці напачатку 1444 году і быў апублікаваны ў 1446 годзе ў дакумэнце, якое мае назву «Хунмін Чоным» («Настаўленьне народу аб слушных гуках»). Альфабэт быў названы паводле назвы гэтага дакумэнту. Дата выхаду ў сьвет «Хунмін Чоным», 9 кастрычніка, адзначаецца як Дзень хангыля ў Паўднёвай Карэі. Паўночнакарэйскі аналяг гэтага сьвята адзначаецца 15 студзеня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Der Große Brockhaus in zwölf Bänden. F. A. Brockhaus, Wiesbaden 161979, Bd. 6, S. 454; Iksop Lee, S. Robert Ramsey: The Korean Language. State University of New York Press, 2000, S. 48ff.
  2. ^ Der Große Brockhaus in zwölf Bänden. F. A. Brockhaus, Wiesbaden 161979, Bd. 6, S. 454; Florian Coulmas: The writing systems of the world. Wiley-Blackwell, 1991, S. 116f.; Florian Coulmas: The Blackwell Encyclopedia of Writing Systems. Wiley-Blackwell, 1999, S. 225; Seung-Bog Cho: On Idu. In: Rocznik Orientalistyczny 46:2 (1990), S. 23–32.
  3. ^ Ho-min Sohn: The Korean language. Cambridge University Press, 2001, S. 124
  4. ^ Ledyard, Gari K. The Korean Language Reform of 1446. Seoul: Shingu munhwasa, 1998.; Ledyard, Gari. «The International Linguistic Background of the Correct Sounds for the Instruction of the People.» In Young-Key Kim-Renaud, ed. The Korean Alphabet: Its History and Structure. Honolulu: University of Hawai’i Press, 1997.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]