Царква Сьвятога Мікалая (Валатава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°27′03″ пн. ш. 31°02′07″ у. д. / 52.45083° пн. ш. 31.03528° у. д. / 52.45083; 31.03528Каардынаты: 52°27′03″ пн. ш. 31°02′07″ у. д. / 52.45083° пн. ш. 31.03528° у. д. / 52.45083; 31.03528
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Гомельская япархія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Джон Кларк[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца ў прадмесьці Валатаве пад адрасам вуліца Бранская, 1, на беразе пратокі Валатавы. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмеры царквы, XIX ст.
Царква, ліпень 1942 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Валатаве збудавалі ў 1817 годзе на сродкі графа Румянцава на месцы старой драўлянай царквы. У 1899 годзе праводзіўся рамонт будынка царквы.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, у 1999—2005 гадох праводзілася рэстаўрацыя царквы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму. Мае сымэтрычную падоўжна-восевую кампазыцыю. Складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб'ёму, да якога далучаюцца прастакутная апсыда і 3-ярусная вежа-званіца. Галоўны ўваход вылучаецца 2-калённым портыкам. Асноўны аб'ём накрываецца купалам, званіца мае шатровае завяршэньне[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313Г000012