Цыліндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прамы кругавы цыліндар

Цыліндар (па-старажытнагрэцку: κύλινδρος — валік, каток) — геамэтрычнае цела, абмежаванае цыліндрычнай паверхняй і дзьвюма раўналежнымі роўніцамі, якія перасякаюць яе. Цыліндрычная паверхня — паверхня, якая атрымліваецца такім паступальным рухам прамой (утваральнай) у прасторы, што вылучаная кропка ўтваральнай рухаецца ўздоўж плоскай крывой (накіравальнай). Частка паверхні цыліндру, абмежаваная цыліндрычнай паверхняй завецца бакавой паверхняй цыліндру. Іншая частка, абмежаваная раўналежнымі роўніцамі, гэта асновы цыліндру. Такім чынам мяжа асновы будзе па форме супадаць з накіравальнай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Цыліндарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў