Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт
Central European University
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1991
Колькасьць пэрсаналу
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Alliance of Leading European Universities in Economic and Social Sciences[d][2], arXiv[d][3], ORCID[d][4], Austrian Academic Library Consortium[d][5] і Open Society University Network[d][6]
Вэб-сайт ceu.edu (анг.)

Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Közép-európai Egyetem, па-нямецку: Zentraleuropäische Universität, па-ангельску: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і з сядзібамі ў Будапэшце і Вене. Навучаньне вядзецца на ангельскайй мове. Установа мае падвойную вугорскую і амэрыканскую акрэдытацыю.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтодыка выкладаньня ўстановы апэлюе да адукацыйных традыцый амэрыканскіх унівэрсытэтаў. Унівэрсытэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя дасьледаваньні. Установа адрозьніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўнівэрсытэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасьць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыцьцё выдаткаў на навучаньне і пражываньне ў Будапэшце дзякуючы стыпэндыяльнай сыстэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які зьяўляецца адным з заснавальнікаў установы.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўнага кіраваньня
  • Эканомікі і бізнэсу
  • Філязофіі
  • Гэндэрных дасьледаваньняў
  • Гісторыі
  • Кагнітывістыкі
  • Прыкладной матэматыкі
  • Навук аб навакольным асяродзьдзі
  • Паліталёгіі
  • Права
  • Сацыялёгіі і сацыяльнай антрапалёгіі
  • Міжнародных адносін
  • Сярэднявечных навук
  • Нацыяналістычных навук
  • Школа сацыяльнай палітыкі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
  2. ^ https://www.uni-mannheim.de/newsroom/forum/ausgabe-12019/netzwerk/aleuess/
  3. ^ Our Members / Tier 6
  4. ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
  5. ^ https://web.archive.org/web/20231222111205/https://www.kemoe.at/mitgliedschaft/mitglieder
  6. ^ https://web.archive.org/web/20240204131149/https://opensocietyuniversitynetwork.org/about/members/