Цэнтральны масіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цэнтральны масіў
Цэнтральны масіў на мапе Францыі
Найвышэйшы пункт
Пюі-дэ-Сансі
Вышыня 1886 м н. у. м.
Памеры
Плошча
  • 85 000 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне рэгіёны Авэрнь, Бургундыя, Лянгедок-Русыён, Лімузэн, Поўдзень-Пірэнэі, Рона-Альпы
Краіна Францыя
Цэнтральны масіў на мапе Францыі
Цэнтральны масіў
Цэнтральны масіў
Цэнтральны масіў

Цэнтральны масіў (па-француску: Massif Central) — горны масіў у цэнтры і на поўдні Францыі. На ўсходзе аддзелены ад Альпаў глыбокай далінай Роны, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Вышыня да 1886 м (гара Пюі-дэ-Сансі).

У паўночным і цэнтральным раёнах Цэнтральнага масіву базальтавыя плято з конусамі патухлых вулканаў чаргуюцца з пласкагор’ямі і мэрыдыянальна выцягнутымі далінамі рэкаў басэйну Люары, на поўдні — карставыя плято Кос, на паўднёвым усходзе і ўсходзе знаходзіцца шэраг гор і пласкагор’яў (Сэвэны і інш.), з стромкімі прыступкападобнымі схіламі, зьвернутымі да Ронскай нізіны і ўзьбярэжжа Міжземнага мора; на поўначы і паўночным захадзе — пласкагор’і Марван, Лімузэн, Мільзаш і інш.

Клімат умераны, акіянічны, з халаднаватым летам і мяккай зімой. Расьліннасьць прадстаўлена галоўным чынам шыракалістымі лясамі, вышэй 1200 м — піхтавымі лясамі, вышэй 1400 м — субальпійскімі лугамі.

Значная частка тэрыторыі засвоена чалавекам (ральлі, пашы, вінаграднікі і інш.). Маюцца радовішчы ўрану, каменнага вуглю, мінеральных водаў (Вішы і інш.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральны масіўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў