Чачэрскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Чачэрскі замак
Краіна Беларусь
Места Чачэрск
Дата заснаваньня XIV ст.

Чачэрскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Чачэрску. Знаходзіўся на беразе ракі Чачоры, на дзядзінцы старажытнага гораду X—XIII стагодзьдзяў. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваўся замкавы роў, які з паўднёвага ўсходу дугой агінае замчышча, на месцы гістарычнага замкавага моста цяпер месьціцца дамба, якая злучае замчышча зь местам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны замак у Чачэрску збудавалі ў XIV ст. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1534—1537) у замку стаяла 150 коньнікаў і 100 салдатаў-драбаў.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Чачэрск і замак неаднаразова бралі ў аблогу маскоўскія войскі, у выніку чаго фартыфікацыі значна пацярпелі. Па вайне замак аднавілі. Завахаліся апісаньні замка 1682 і 1765 гадоў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1682 год меў 8 вежаў, у тым ліку вежу-браму і хваёвы двайны астрог. Гэтыя пабудовы атачаў абарончы роў. Паводле попісу 1765 году, існавала Замкавая брама[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 267.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]