Чорны рынак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Чорны рынак — частка ценявой эканомікі, злучаная са зваротам тавараў і паслуг, якія ў дадзенай краіне (або наогул) ня могуць зьяўляцца прадметам легальнага продажу (напрыклад, людзі, сэксуальныя паслугі, і г. д.), або абмежаваны ў звароце (зброя, боепрыпасы, наркатычныя сродкі). Як правіла, чорны рынак цесна злучаны з кантрабандай і часта кантралюецца арганізаванай злачыннасьцю. Аднак у дадзеным выпадку нельга казаць пра наяўнасьць індустрыялізаванага рынка, гандаль адбываецца празь цяжкафарміруемыя сувязі пакупніка непасрэдна з прадаўцом ці з пасроднікамі.

Чыннікі з'яўлення чорнага рынка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чорны рынак існуе практычна ўсюды, дзе ёсьць забарона на гандаль нейкім таварам, ці ён нейкім чынам абмежаваны. Заўсёды ёсьць некаторая колькасьць людзей, якія спрабуюць атрымаць жаданае нягледзячы на забарону. Адпаведна, зьяўляюцца і людзі, якія з мэтай заробку прапануюць патрэбныя тавары і паслугі. Гандаль на чорным рынку прыносіць большы прыбытак, чым легальны гандаль, але і гэта і больш рызыкоўна.

Прыклады чорных рынкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барыга «чорнага рынка» на графіці
  • Наркагандаль;
  • Гандаль скрадзеннымі творамі мастацтва;
  • Бутлегерства — гандаль алкаголем падчас сухога закона.
  • Гандаль зброяй;
  • Гандаль падробленымі дакумэнтамі;
  • Гандаль рэдкімі жывёламі;
  • Рабагандаль (гандаль людзьмі);
  • Сутэнёрства.
  • Гандаль парнаграфічнымі і эратычнымі матэрыяламі (там дзе іх распаўсюд забаронены);
  • Чорны рынак ежы ў краінах, дзе падчас вайны было ўведзена разьмеркаваньне прадуктаў па картках;
  • Незаконны гандаль чалавечымі органамі для трансплянтацыі;

Чорны рынак у СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чорны рынак, як сьледзтва дэфіцыту, зьяўляўся неад'емнай рысай плянавай эканомікі. Бо ў СССР прыватнае прадпрымальніцтва і гандаль былі забаронены законам, то, фактычна, зьдзелкі па-за сыстэмай дзяржаўнага, каапэратыўнага ці калгаснага гандлю ўяўлялі сабою «чорны рынак».

У выніку найшырокага распаўсюду дадзенай зьявы, у савецкім лексіконе зьявіўся цэлы набор тэрмінаў для пазначэньня падобнага гандлю: «гандаль з чорнага ходу», «з-пад прылаўка», «з-пад крыса», «па блаце».