Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-09

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі лемантар або першая навука чытаньня
Беларускі лемантар або першая навука чытаньня

«Беларускі лемантар або Першая навука чытаньня» (у арыгінале «Biełaruski lementar abo pierszaja nawuka czytańnia», «Беларуски лемэнтар або першая навука чытаньня») — першы беларускі буквар, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца». Сярод магчымых аўтараў буквара згадваюцца такія дзеячы новага беларускага Адраджэньня як Казімер Кастравіцкі (Карусь Каганец), Алаіза Пашкевіч (Цётка), Вацлаў Іваноўскі. Цікавая рыса лемантару ў мовазнаўчым аспэкце і ў тым, што тут упершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналёгія. Падручнік быў выдадзены як лацінкай, так і кірыліцай, узорам для беларускага зьяўляўся нелегальны на тэрыторыі Расейскай імпэрыі польскі лемантар Казімежа Промыка.

Выхад першага буквара сучаснай беларускай мовы ў зацікаўленых польскіх і расейскіх колах быў успрыняты як бяспрыкладны заклік беларускага народу да адраджэньня сваёй культуры, як спроба павярнуць кола гісторыі. Першыя водгукі ў друку адлюстроўвалі зьдзіўленьне і занепакоенасьць гэтых колаў ад нечаканага зьяўленьня на арэне, дзе дагэтуль дамінавалі і сутыкаліся польскія і расейскія культурныя ўплывы, беларускага нацыянальнага фактару.
(артыкул цалкам…)