Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-10

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяткаваньне ў 2018 годзе
Сьвяткаваньне ў 2018 годзе

Дзень Волі — беларускае сьвята аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці, якое адзначаецца 25 сакавіка пад нацыянальнымі бел-чырвона-белым сьцягам і гербам Пагоняй.

Прымяркоўваецца да гадавіны ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы, калі 25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла 3-ю Ўстаўную грамату. У Беларусі часоў рэжыму Лукашэнкі сьвяткуецца на неафіцыйным узроўні, таксама адзначаецца беларускай дыяспарай. Упершыню ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР адзначылі ў 1919 годзе ў Горадні. На ўрачыстай вячэры старшыня Беларускай цэнтральнай Рады Гарадзеншчыны Павал Аляксюк прачытаў Першую Ўстаўную грамату, па чым прысутныя прасьпявалі беларускі гімн. Упершыню назву надалі ў 1921 годзе ў «Дэклярацыі ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі з прычыны трэцяй гадавіны абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі».
(артыкул цалкам…)