Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2023-08

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Статут ВКЛ 1588 году
Статут ВКЛ 1588 году

Ліцьвіны — гістарычная саманазва беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася поруч з русінамі.

Па Крэўскай уніі ліцьвінамі называлася ўсё жыхарства ВКЛ у нацыянальным сэнсе, а таксама каталікі ў канфэсійным сэнсе. Праваслаўныя жыхары ВКЛ называліся ліцьвінамі «рускае веры». Гэта назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у XIV—XVIII стагодзьдзях, якая ў XVI—XVIII стагодзьдзях набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. У XVI—XVIII стагодзьдзях назва была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі.
(артыкул цалкам…)