Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2023-10

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запрашэньне на выбары
Запрашэньне на выбары

Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году — 6-я выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў сакавіку 2014 году.

Абралі 18 809 дэпутатаў у 1328 Саветаў. Звыш паловы дэпутацкіх месцаў атрымала грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пры гэтым, у 88 % акругаў выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай падставе з адзіным кандыдатам. Пагатоў, прэзыдыюмы Саветаў дэпутатаў і іх выканаўчыя камітэты, якія ўтваралі выбарчыя камісіі, адмовіліся пусьціць у склад выбарчых камісіяў звыш 90 % прадстаўніц і прадстаўнікоў, вылучаных 3-ма зь 9 партыяў. У выніку гэтыя партыі — Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» і Партыя БНФ — заявілі пра непразрыстасьць падліку яўкі і галасоў, у тым ліку на датэрміновым галасаваньні, бо былі выключаныя з дастаткова шырокага ўдзелу ў такім падліку ў складзе выбарчых камісіяў.
(артыкул цалкам…)