Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-12

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2018 год
2018 год

Юры Селівёрстаў — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

7-ы міністар фінансаў Беларусі (зь 2020 году). 18 сьнежня 2020 году прадставіў законапраект «Аб зьмяненьні Падатковага кодэксу», які прадугледжваў: 1) увядзеньне збору за перасячэньне мяжы пры выезьдзе зь Беларусі; 2) скасаваньне ільготаў па падатку на дададзеную вартасьць на ежу і лекі; 3) павышэньне стаўкі падатку на прыбытак для прадпрыемстваў сотавай сувязі і электрасувязі з 18 да 30 %; 4) павелічэньне падаходнага падатку паводле працоўных дамоваў з прадпрыемствамі Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў і індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зь 9 да 13 %; 5) замену дарожнага мыта з самаходаў на транспартны падатак за іх тэхагляд. 10 кастрычніка 2021 году заявіў пра намер скасаваць падатковую ільготу на кватэру. 1 ліпеня 2022 году паведаміў пра ўвядзеньне ПДВ у 20 % на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Зь іншага боку, у траўні 2022 году задаволіў прапановы: 1) павысіць бязмытную вартасьць увозімай у Беларусь пасылкі 5-кратна да 1000 эўра, 2) скасаваць эмбарга на большасьць харчаваньня з Эўразьвязу, 3) зьняць абмежаваньні на выезд з краіны.
(артыкул цалкам…)