Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-01

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2020 год
2020 год

Інстытут мікрабіялёгіі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1975 году.

На 2022 году ўваходзіў у склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся дзяржаўнаму навукова-вытворчаму аб’яднаньню «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі». Аказваў паслугі вызначэньня актыўнасьці фэрмэнтаў, а таксама вызначэньня і захоўваньня мікраарганізмаў. Вырабляў біялягічныя сродкі для ачысткі вады і глебы, вэтэрынарныя лекі і кармавыя дадаткі для жывёлагадоўлі, палімэразна-ланцуговыя рэагенты для мэдыцыны, пэстыцыды і ўгнаеньні для расьлінаводзтва, фэрмэнты для харчовай прамысловасьці. Набіраў у асьпірантуру на спэцыяльнасьці біятэхналёгія і мікрабіялёгія. Інстытут захоўваў Беларускую калекцыю непатагенных мікраарганізмаў, якая была галоўным сховішчам уласьцівых і прамыслова каштоўных штамаў мікраарганізмаў Беларусі.
(артыкул цалкам…)