Эвіян Тано Гаяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эвіян Тано Гаяр
Поўная назва Evian Thonon Gaillard Football Club
Заснаваны 1924
Горад Гаяр, Францыя
Стадыён Парк дэ Спорт
Умяшчальнасьць: 15 600
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат 2 (група 3)
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Эвіян Тано Гаяр» (па-француску: Evian Thonon Gaillard Football Club) — францускі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Гаяры, дэпартамэнту Верхняя Савоя, недалёка ад швайцарскай мяжы й гораду Жэнэвы. Клюб перамог у розыгрышы другога дывізіёну францускага футболу ў сэзоне 2010—2011 гадоў, пасьля перамогі ў Нацыянальным чэмпіянаце ў сэзоне 2009—2010 гадоў.

«Эвіян» быў заснаваны ў 1924 годзе пад назвай «Гаяр», у выніку зьліцьця ў 2003 годзе «Гаяр» (1924—2003) і «Віле-ля-Гранд» стаў называцца «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» (2003—2007). Гэткі назоў клюб насіў чатыры гады, пасьля чаго ў 2007 годзе быў перайменаваны ў «Алімпік Круа-дэ-Савоя 74». У 2009 годзе клюб пераехаў у Тано-ле-Бэн і 1 ліпеня 2009 году зноў зьмяніў сваю назву на «Эвіян».

«Эвіян» раней праводзіў свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Стад Жазэф-Мунат» у родным горадзе, але пераехаў у «Парк дэ Спорт» ў найбліжэйшы Ансі, бо «Стад Жазэф-Мунат» не адпавядае стандартам Лігі 1. На сёньня плянуецца рэканструкцыя «Стад Жазэф-Мунат» альбо будаўніцтва новага стадыёну. Прэзыдэнтам «Эвіян» зьяўляецца Франк Рыбо.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Футбол Круа-дэ-Савоя 74» быў створаны ў 2003 годзе ў выніку зьліцьця паміж «Гаяр» (заснаваны ў 1924 годзе) і «Віле-ля-Гранд». «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» заняў 3-е месца ў аматарскім чэмпіянаце Францыі (Ліга 4) у групе Б сэзону 2003—2004 гадоў. Як правіла, толькі найлепшы клюб у кожнай з 4 аматарскіх групаў пераходзіў у Нацыянальны чэмпіянат (Ліга 3), але першае й другое месца занялі дублюючыя каманды прафэсійных клюбаў «Ліён» і «Мэц», такім чынам, «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» выйшаў у Лігу 3. Першы сэзон Нацыянальнага чэмпіянату клюб правёў у барацьбе за выжываньне, заняўшы выніковае 14 з 20 месца. Толькі 2 пункты перавагі ад 17 месца выратавалі каманду ад вылету. Сэзон 2005—2006 гадоў быў меней пасьпяховым, «Футбол Круа-дэ-Савоя 74» заняў 18-е месца, саступіўшы толькі адзін пункт ратавальнаму 16 месцу, у выніку каманда вылецела ў Аматарскі чэмпіянат (Ліга 4)[1]. Сярэдняя наведвальнасьць стадыёна таксама зьнізілася з 933 да 716 заўзятараў.

У 2007 годзе клюб зьведаў яшчэ адно зьліцьцё, на гэты раз зь мясцовай камандай «Алімпік Тано-Шаблі». Назва клюбу зьмянілася яшчэ раз, і з гэтага моманту клюб стаў болей пасьпяховым і вядомым як «Алімпік Круа-дэ-Савоя 74». Новы клюб пераехаў у суседні Тано-ле-Бэн, таму што іхны стадыён у Гаяры быў непрыдатнымі для выкарыстаньня ў Нацыянальным чэмпіянаце, змушаючы клюб пераехаць на «Стад Жазэф-Мунат», які мае 2700 месцаў, з магчымым пашырэньнем да 6000 месцаў, тады як на «Стад Гаяр» існуе толькі 2000 месцаў для гледачоў. У 2008 годзе клюб вярнуўся ў Нацыянальны чэмпіянат (Ліга 3), стаўшы чэмпіёнам у сэзоне 2007—2008 гадоў у групе Б аматарскага чэмпіянату (ліга 4). Улетку 2009 году прэзыдэнт кампаніі Danone Франк Рыбо стаў ганаровым прэзыдэнтам футбольнага клюбу. Рыбо зноў зьмяніў назву каманды на «Эвіян» (франц. Évian Thonon Gaillard Football Club). Таксама, ён пачаў укладваць грошы ў моладзевую школу клюбу, каб палепшыць ейную сыстэму й надаць папулярнасьці[2]. 16 красавіка 2010 году клюб зьдзейсьніў подзьвіг у першым сэзоне з Франкам Рыбо выйшаўшы ўпершыню ў гісторыі ў Лігу 2.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ RSSSF French Football 3rd Tier 2005/06
  2. ^ L’historique. Le site Officiel de l’Evian Thonon Gaillard Football Club]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эвіян Тано Гаярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў