Эйгердышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйгердышкі
лац. Ejgierdyški
лет. Egerdiškis
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Біржаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°4′19″ пн. ш. 24°46′19″ у. д. / 56.07194° пн. ш. 24.77194° у. д. / 56.07194; 24.77194Каардынаты: 56°4′19″ пн. ш. 24°46′19″ у. д. / 56.07194° пн. ш. 24.77194° у. д. / 56.07194; 24.77194
Эйгердышкі на мапе Летувы
Эйгердышкі
Эйгердышкі
Эйгердышкі

Эйгердышкі (лет. Egerdiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Татулы. Уваходзяць у склад Шырвенскага староства Біржаўскага раёну Панявескага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эйгерд

Эйгерд, Эйгард або Айгард (Eygerðr, Eigardus, Eygardus, Aigardus) — імя германскага паходжаньня[1][2][3][4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгінт, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eigint, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. Такім парадкам, імя Эйгерд азначае «лязо аховы»[7].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. фальварак Эйгердышкі ўваходзіў у склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[11].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 39 чалавек[12]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 24, 37.
  2. ^ Quellen und Forschungen aus dem Gebiete der Geschichte. Vol. 25. — Paderborn: Historiches Institut in Rom. Görresgesellschaft, 1940. P. 67.
  3. ^ The chartae of the Carthusian General Chapter. 35. (1689—1772). — Institut für Anglistik und Amerikanistik, Universität Salzburg, 2002. P. 273.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 27.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  8. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  9. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  11. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 469.
  12. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 358.