Эль-Хаўр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эль-Хаўр
Краіна: Катар
Акруга: Эль-Хаўр
Насельніцтва:
  • 31 547 чал. (2008)
Геаграфічныя каардынаты: 25°41′2.00″ пн. ш. 51°30′20.99″ у. д. / 25.6838889° пн. ш. 51.5058306° у. д. / 25.6838889; 51.5058306Каардынаты: 25°41′2.00″ пн. ш. 51°30′20.99″ у. д. / 25.6838889° пн. ш. 51.5058306° у. д. / 25.6838889; 51.5058306
Эль-Хаўр на мапе Катару
Эль-Хаўр
Эль-Хаўр
Эль-Хаўр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Эль-Хаўр (па-арабску: الخور‎) — прыбярэжны горад на поўначы Катару, які месьціцца за 50 кілямэтраў на поўнач ад Дохі. Лічыцца адным з найбуйнейшых гарадоў краіны. Першапачаткова паселішча зьявілася на месцы ручаю. Горад лічыцца сэрцам нафтавай прамысловасьці дзяржавы праз блізкасьць да паўночных закладаў нафты і прыроднага газу, а таксама прамысловага гораду Рас-Ляфан. Места было адным з гарадоў Катару, якія ладзілі на сваіх стадыёнах чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Saraiva, Alexia (2.08.2018). «Get To Know The 8 2022 Qatar World Cup Stadiums». ArchDaily.