Эрык IX Сьвяты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эрык IX Сьвяты

Эрык IX Сьвяты (таксама вядомы як Эрык Законьнік, Эрык Швэдзкі і Сьвяты Эрык — швэд. Erik den helige або швед. Sankt Erik) (нар. прыкладна 1120 — 18 траўня 1160) — швэдзкі кароль, які кіраваў краінай з 1156 па 1160 гг . Гістарычных зьвестак пра яго не захавалася, і ўся інфармацыя, якая дайшла да нашага часу, заснаваная на легендах, складзеных аб Эрыку ўжо да таго часу, калі ён ужо быў бэатыфікаваны ў народзе (царква ніколі не прызнавала яго сьвятым). Зьяўляецца сьвятым-заступнікам горада Стакгольм і намаляваны на яго гербе.