Эрэбру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эрэбру
Örebro
Замак Эрэбру
Замак Эрэбру
Плошча: 42,96 км²
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

107 038
2491,57 ас/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 59°16′26″ пн. ш. 15°12′48″ у. д. / 59.27389° пн. ш. 15.21333° у. д. / 59.27389; 15.21333Каардынаты: 59°16′26″ пн. ш. 15°12′48″ у. д. / 59.27389° пн. ш. 15.21333° у. д. / 59.27389; 15.21333
Эрэбру на мапе Швэцыі
Эрэбру
Эрэбру
Эрэбру
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.orebro.se

Эрэбру (па-швэдзку: Örebro) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольму, у ляндзкапе Нэрке, адміністрацыйны цэнтар лэну Эрэбру й аднайменнай камуны. Насельніцтва — 107 038 чалавек (2010, шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швэцыі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Санкт Нікалаічурка

У XIII стагодзьдзі Эрэбру атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1260-х гадох, прыкладна на тым месцы дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартэцыя, якая ў XIV стагодзьдзі была перабудаваная ва ўмацаваны замак. У тым сама стагодзьдзі пры кляштары Панны Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагодзьдзі горад становіцца месцам правядзеньня шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру й у XIX стагодзьдзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Ангельшчынай і Расеяй, накіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадох у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўнівэрсытэту, які ў 1977 становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 — унівэрсытэтам.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваданапорная вежа «Грыб»
  • Замак Эрэбру (XIII стагодзьдзе)
  • Царква Санкт Нікалаічурка (Сьвятога Мікалая, XIII стагодзьдзе)
  • Музэй пад адкрытым небам Вадчопінг (старыя будынкі з Эрэбру)
  • Музэй лэну Эрэбру
  • Ваданапорная вежа «Грыб» (па-швэдзку: Svampen)
  • «Пятнаццаць мэтраў гісторыі» — пятнаццацімэтровая бронзавая і каменная лінія з гістарычнымі датамі, якая разьмешчана перад статуяй Карла XIV Югана, вышыня якой таксама 15 мэтраў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эрэбрусховішча мультымэдыйных матэрыялаў