Явор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Awart
Jovar
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aevo + Warto
Jo + Warto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Явар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Явор»

Явор, Явар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Явар або Явард (Jovar, Jovard) — імя германскага (паўночнагерманскага) паходжаньня[1][2]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Awart[3]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Evilda) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[4], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Літавар, Эварт; германскія імёны Dagward, Litwart, Ewart) — ад германскага ward 'ахоўнік'[5].

Імя Явар (Jawor, Jawer, Jaworowicz) гістарычна бытавала ў Польшчы[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворанин господарский Явор Будаевичъ (23 лютага 1529 году)[7]; на дворанина господарского Явора з Матеемъ Стецковичомъ (27 траўня 1529 году)[8]; дворанинъ его милости Явор Будаевичъ (16 і 20 кастрычніка 1536 году)[9]; въ Явора… до Явора (23 лістапада 1536 году)[10]; село Скутюнцы… подле земль… Троха Яворовича (5 студзеня 1566 году)[11]; Яворъ Матеевичъ съ Калинова Сулковъ (1567 год)[12]; s panem Jaworem (1621 год)[13]; Stanislaus Jawor, Sacristianus Ecclesiae Cathedralis Samogitiae (1639 год)[14]; Joannes Jaworowicz (17 кастрычніка 1793 году)[15].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яваровічы (Jaworowicz) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[20].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Явароўшчына.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  2. ^ Jovar, Nordic Names
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 218.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 468—469.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 73.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 93.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 245, 250.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 32, 34.
  11. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 113.
  12. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1057.
  13. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 119.
  14. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 405.
  15. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1791—1794 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 108.
  17. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 326.
  18. ^ Яўген Анішчанка, Князиковщина, Томаровичи инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
  19. ^ Яўген Анішчанка, Кременица, Подколесье инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
  20. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 214.