Яхімаўшчынскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яхімаўшчынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Яхімаўшчына
Дата ўтварэньня 25 красавіка 1958
Дата скасаваньня 29 красавіка 1960
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Яхімаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Яхімаўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Юрацішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР, як Масьцішчанскі сельсавет. Цэнтар — вёска Масьцішча. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці.

25 красавіка 1958 году цэнтар перанесены ў вёску Яхімаўшчына, сельсавет перайменаваны ў Яхімаўшчынскі сельсавет[1].

З 20 студзеня 1960 году ў складзе Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. 29 красавіка 1960 году скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Даўгердзішскага сельсавету.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.