iPod touch

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
iPod touch 4-га пакаленьня

iPod touch (МФА: [ˈaɪpɑd tʌʧ]) — партатыўны мультымэдыйны прайгравальнік з сэрыі iPod кампаніі Apple Inc. Ад іншых плэераў сэрыі адрозьніваецца наяўнасьцю Wi-Fi і App Store. iPod touch дадае карыстальніцкі інтэрфэйс multi-touch да лінэйкі iPod. Гэта першы iPod з бяздротавым доступам да iTunes Store ды App Store, якія прадастаўляюць магчымасьць набываць і запампоўваць на прыстасаваньне. Да сакавіка 2011 году Apple прадала болей за 60 млн адзінак iPod touch. 31 траўня 2013 году быў праданы 100-мільённы iPod Touch.

Праграмнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: iOS

iPod touch працуе на iOS (першапачаткова — iPhone OS). Першым буйным абнаўленьнем апэрацыйнае сыстэмы пасьля першага выпуску стала iPhone OS 2.0. У гэтым абнаўленьні быў прадстаўлены App Store, што дазволіла ўсталёўваць пабочныя дадаткі. iPhone OS 2.0 дэбютавала 11 ліпеня 2008 году. Карыстальнікі iPhone атрымалі абнаўленьне бескаштоўна, у той час як карыстальнікі iPod touch мусілі заплаціць за абнаўленьне. Другое буйное абнаўленьне для апэрацыйнае сыстэмы было выпушчанае 17 чэрвеня 2009 году. Да iPhone OS 3.0 дададзены такія функцыі, як «выразаць», «капіяваць» і «ўстаўляць», рэжым мадэму й падтрымка push-паведамленьняў. За гэтыя абнаўленьні карыстальнікі iPod touch таксама мусілі заплаціць. iOS 4.0 была прадстаўленая 21 чэрвеня 2010 году. Гэта быў першы буйны рэліз iOS, які адмовіўся ад падтрымкі некаторых састарэлых прыстасаваньняў, такіх як iPod touch першага пакаленьня й арыгінальны iPhone. iOS 4 працавала ў рэжыме абмежаванае функцыянальнасьці на iPhone 3G і другім пакаленьні iPod touch, у той час як у iPhone 4, iPhone 3GS, iPod touch трэцяга й чацьвёртага пакаленьняў прысутнічалі ўсе магчымасьці. Асноўныя функцыі, якія зьявіліся ў iOS 4.0, уключаюць iBooks, FaceTime і шматзадачнасьць. iOS 5.0 была прадстаўленая для публікі 6 чэрвеня 2011 году.

Апошняя даступная вэрсыя для iPod touch iOS 6.1.3 (7.0 для iPod touch 5G).

Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вонкавым баку плэера разьмешчаны 3,5-цалёвы (1-4 iPod) і 4-цалёвы ў iPod touch 5-га пакаленьня шыракафарматны мультысэнсарны экран, а таксама адзіная кнопка (Home), разьмешчаная пад дысплэем і прыназначанная для вяртаньня да галоўнага мэню, таксама для выкліку шматзадачнасьці, ад 5-га пакаленьня для выкліку галасавога асыстэнту Siri. Таксама ёсьць дзьве камэры з вонкавага боку й на задней панэлі.

Маецца Wi-Fi-антэна (пачынаючы з 4 пакалёньня яна знаходзіцца пад экранам), якая дазваляе плэеру працаваць у бяздротавых сетках Wi-Fi (па пратаколах 802.11b/g/n). Гэта дазваляе ўладальнікам iPod touch спампоўваць музыку для плэера, не выкарыстоўваючы кампутар у якасьці пасярэдніка: з сэрвісам iTunes Store цяпер можна працаваць проста з прыстасаваньня (пры гэтым выкарыстоўваецца яго аблегчанная вэрсыя — iTunes Wi-Fi Music Store).

Таксама можна выкарыстоўваць Wi-Fi для ўэб-сэрфінгу, запампоўваньня дадаткаў з сэрвісу App Store.

У ніжняй частцы плэеру знаходзіцца разьём для док-станцыі або кабэлю USB 2.0 і 3,5-мм разьём.

Пачынаючы ад пятага пакаленьня плэера (прадстаўлены 12 верасьня 2012 году) зьявіўся базавы аксэсуар iPod touch loop — скураны раменьчык на руку, які мацуецца да алюмініевай кнопцы на задняй панэлі плэеру. Таксама зьменены разьём док-канэктару з 30-пінавога на больш сучасны (адначасова са зьяўленьнем такога у iPhone 5, iPad 4 і iPod nano 7).

Абнаўленьне iPod Touch 5-га пакаленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 траўня 2013 году, за два тыдні да канфэрэнцыі WWDC 2013 Apple нечакана, без усялякіх прэс-рэлізаў, абнавіла лінейку сваіх плэераў iPod Touch. У выніку iPod Touch 4-га пакаленьня быў зьняты з продажаў, і ўзамен яго зьявіўся 16-гігабайтны iPod Touch 5-га пакаленьня. Кошт такога iPod Touch 5-га пакаленьня $229 у ЗША.

Таксама гэтае даказала, што iPod Touch 4-га пакаленьня не падтрымоўвае iOS 7.

Нумар мадэлі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пакаленьне
  • 8 Гб (A1136, MA623LL/A) — 5 верасьня 2007 — 9 верасьня 2008 году
  • 16 Гб (A1213, MA627LL/A) — 5 верасьня 2007 — 9 верасьня 2008 году
  • 32 Гб (A1213, MA376LL/A) — 5 лютага 2008 — 9 лютага 2008 году

iPod touch 1 (8, 16, 32Гб): працэсар Samsung S5L8900X (ARM, частасьць 412 МГц), АЗП 128 Мб, вага 115 г.

Другое пакаленьне
  • 8 Гб (A1288, MB528LL/A) — 9 верасьня 2008 — 9 верасьня 2009 году
  • 8 Гб (А1288, MC086LL/A) — 9 верасьня 2008?
  • 16 Гб (A1288, MB531LL/A) — 9 верасьня 2008 — 9 верасьня 2009 году
  • 32 Гб (A1288, MB533LL/A) — 9 верасьня 2008 — 9 верасьня 2009 году

iPod touch 2 (8, 16, 32Гб): працэсар Samsung S5L8720X (ARM, частасьць 533 МГц), АЗП 128 Мб, вага 115 г.

Трэцяе пакаленьне
  • 8 Гб (A1288, MC086LL/A) — 9 верасьня 2009 — 8 верасьня 2010 году
  • 32 Гб (A1318, MC008LL/A) — 9 верасьня 2009 — 8 верасьня 2010 году
  • 64 Гб (A1318, MC011LL/A) — 9 верасьня 2009 — 8 верасьня 2010 году

iPod touch 3 (32, 64 Гб): працэсар Cortex-A8 (ARM, частасьць 600 МГц), АЗП 256 Мб, вага 116 г.

Чацьвёртае пакаленьне
  • 8 Гб (A1367, MC540LL/A) — 1 верасьня 2010 года — травень 2013 году
  • 16 Гб (A1367) — 12 верасьня 2012 году — травень 2013 году
  • 32 Гб (A1367, MC544LL/A) — 1 верасьня 2010 году — травень 2013 году
  • 64 Гб (A1367, MC547LL/A) — 1 верасьня 2010 году — 12 верасьня 2012 году
  • 4 кастрычніка 2011 году прадстаўленая вэрсыя iPod touch 4 белага колеру.

iPod touch 4 (8, 16, 32, 64 Гб): працэсар Apple A4 (частасьць 800 МГц), АЗП 256 Мб, вага 101 г.

Пятае пакаленьне
  • 32 Гб — кастрычнік 2012 году
  • 64 Гб — кастрычнік 2012 году
  • 16 Гб — травень 2013 году — цяперашні час

Гэта першае з пакаленьняў плэераў iPod touch у каляровым выкананьні: даступны ў белым, чорным, чырвоным (толькі ў ЗША), блакітным, ружовым і жоўтым колерах.

iPod touch 5 (32, 64 Гб): працэсар Apple A5 (2 ядры па 800 МГц), АЗП 512 Мб, вага 88 г.

Дысплэй

1G/2G/3G:

  • Дысплэй Multi-Touch з дыяганальлю 3,5 цалі
  • Разрозьненьне 480×320 піксэляў (163 піксэляў/цаля)

4G:

  • Шырокафарматны дысплэй Multi-Touch(Retina) з дыяганальлю 3,5 цалі
  • Разрозьненьне 960×640 піксэляў (326 піксэляў/цаля)

5G:

  • Шырокафарматны дысплэй Multi-Touch(Retina) з дыяганальлю 4 цалі
  • Разрозьненьне 1136×640 піксэляў (326 піксэляў/цаля)

Камэра, фотаграфіі й відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Запіс відэа, HD (з частасьцю разгортваньня 720p) да 30 кадраў/с з аўдыё; Full HD(5 пакаленьня); фотаздымка (960 х 720) задняй камэрай (з 5 пакаленьня камэра 5 мегапіксэляў, як і ў iPhone 4) Камэра даступная з 4 пакаленьня.
  • Здымка фотаграфіяў VGA-якасьці (5 пакаленьне HD-якасьці) і відэа да 30 кадраў/с пры дапамозе камэры на пярэдняй панэлі. Камэра даступная з 4 пакаленьня.
  • Кантроль экспазыцыі крананьнем пры здымцы фота й відэа, пры зацісканьні пальца на экране, блякуецца аўтаэкспазыцыя (даступнае з 4-га пакаленьня).
  • Даданьне дадзенных пра месца здымкі да фотаграфіяў і відэа па сетцы Wi-Fi(даступнае з iOS 7).

Уваходы й выхады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 30-кантактны разьём для док-станцыі (з 5 пакаленьня 8-кантактны разьём «Маланка» (англ. «Lightning»))
  • 3,5-мм разьём для стэрэанавушнікаў (міні-джэк)
  • Убудаваны дынамік
  • Мікрафон (з 3 пакаленьня)

Сілкаваньне й акумулятар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Убудаваны ліцій-іённы акумулятар
  • Час прайграваньня музыкі: да 40 гадзін пры поўнай зарадцы
  • Час прайграваньня відэа: да 7 гадзін пры поўнай зарадцы (з 5 пакаленьня: да 8 гадзін)
  • Час зарадкі: хуткая зарадка прыблізна за 2 гадзіны (80 % ёмістасьці), поўная зарадка — прыблізна за 4 гадзіны.
  • Гуляць у гульні з 3D-графікай: да 4 гадзін пры поўнай зарадцы; гуляць у 2D гульні: да 8 гадзін пры поўнай зарадцы.

Аўдыё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Частотная характарыстыка: ад 20 Гц да 20 кГц
  • Гукавыя фарматы, якія падтрымоўваюцца: AAC (ад 8 да 320 кбіт/с), абаронены AAC (для файлаў з iTunes Store), HE-AAC, MP3 (ад 8 да 320 кбіт/с), MP3 VBR, Audible (фарматы 2, 3, 4, Audible Enhanced Audio, AAX и AAX+), Apple Lossless, AIFF и WAV
  • Наладжваемая карыстальнікам максымальная гучнасьць

ТБ і відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Відэа H.264 з частасьцю разгортваньня да 720p, 30 кадраў/с, асноўны профіль узроўня 3.1 з гукам AAC-LC да 160 кбіт/с, 48 кГц, стэрэагук у фарматах .m4v, .mp4 ды .mov
  • Відэа MPEG-4, да 2,5 Мбіт/с, 640 х 480 піксэляў, 30 кадраў/с, просты профіль з гукам AAC-LC да 160 кбіт/с на канал, 48 кГц, стэрэагук у фарматах .m4v, .mp4 ды .mov
  • Motion JPEG (M-JPEG) да 35 Мбіт/с, 1280 x 720 піксэляў, 30 кадраў/с, аўдыё ў фармаце ulaw, стэрэагук PCM у фармаце .avi
  • Падтрымка разрозьненьня 1024×768 праз адаптар Apple да порту VGA; парадковае разгортваньне 576p ды 480p праз кампанэнтны AV-кабель Apple, разрозьненьне 576i ды 480i праз кампазытны AV-кабель Apple (набываецца асобна)

Навушнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Частотная характарыстыка: ад 20 Гц да 20 кГц
  • Акустычны супраціў: 32 Ом

Чуйнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Трохвосевы гіраскоп
  • Аксэлеромэтар

Сыстэмныя патрабаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Apple ID (патрабуецца для некаторых функцыяў)
  • Доступ да сеткі інтэрнэт
  • Для сынхранізацыі з iTunes на Mac альбо PC патрабуецца:
  1. Mac: сыстема Mac OS X 10.5.8 альбо больш позьней вэрсыі
  2. PC: Windows Vista/7/8
  3. iTunes 10.7 альбо больш позьней вэрсыі (бясплатнае запампоўваньне)

Камплект пастаўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • iPod touch
  • Навушнікі Apple iPod Earphones (з 5-га пакаленьня EarPods)
  • Кабэль для падлучэньня док-станцыі да порту USB
  • iPod Touch loop (з 5-га пакаленьня (акрамя вэрсыі на 16 ГБ)) — скураны раменьчык на руку
  • Кіраўніцтва па пачатку працы

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ссылки[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]