Рэно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Renault»)
«Рэно»
франц. Renault
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы RNO
Заснаваная 25 лютага 1899
Заснавальнікі Люі, Марсэль і Фэрнар Рэно
Уласьнікі Nissan Motors, French State[d] і Daimler[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Булёнь-Біянкур, Францыя
Ключавыя фігуры Карлас Гон (дырэктар), Патрык Пэлята (выканаўчы дырэктар)
Галіна аўтамабільная прамысловасьць
Прадукцыя аўтамабілі, грузавікі
Абарачэньне 33,71 мільярду (2009)
Апэрацыйны прыбытак €955 мільёнаў (2009)
Чысты прыбытак €3,125 мільярду (2009)
Лік супрацоўнікаў 124 300 (2009)
Даччыныя кампаніі «Дачыя» (Румынія)
Renault Samsung Motors (80,1%)

«Рэно»[1][2] — францускі вытворца аўтамабіляў.

Выпускае легкавікі, мікрааўтобусы, аўтобусы, трактары і грузавікі. У альянсе з Nissan зьяўляецца чацьвертым па велічыні аўтамабільным вытворцам у сьвеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Булёнь-Біянкуры. Валодае румынскім аўтавытворцам «Дачыя» і карэйскім Renault Samsung Motors. Найбольш пасьпяховыя маркі аўтамабіляў на сучасным рынку — Renault Clio і Renault Laguna.[Крыніца?]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1989 годзе прадпрыемства «Рэно» пачало выпускаць легкавікі. У 1980 годзе пачаўся выраб цяжкавікоў. На 2002 год пераважна выраблялі бэнзінавыя пярэднепрывадныя легкавікі з рухавіком магутнасьцю ад 40 да 123 кіляват і найбольшай хуткасьцю ад 150 да 250 км/гадз. Цяжкавікі мелі магутнасьць ад 36 да 390 кВт і поўную вагу ад 1,31 да 40 тонаў, а аўтацягнікі — да 100 тонаў. Аўтубосы зьмяшчалі ад 17 да 165 чалавек[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Экс-кіраўніка «Рэно-Нісан-Міцубісі» выпусьцілі пад заклад // Белтэлерадыёкампанія, 25 красавіка 2019 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  2. ^ «Рэно» // Газэта «Новы час», 11 траўня 2020 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
  3. ^ «Рэно» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 12. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]