Reuters

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Ройтэрз»
Тып Падразьдзяленьне
Заснаваная Кастрычнік 1851
Заснавальнікі Паўль Ройтэр (нар. Ізраіль Ёзафат)
Разьмяшчэньне Лёндан, Ангельшчына
Ключавыя фігуры Эндру Рэшбас
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Абарачэньне $372 млн (2012)
Матчына кампанія «Томсан Ройтэрз»
Афіцыйны сайт www.reuters.com

«Ройтэрз» (анг. Reuters) — брытанскае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае Паўлем Ройтэрам у 1851 годзе. У асноўным спэцыялізуецца на зьбіраньні й распаўсюдзе фінансавай інфармацыі з сусьветных фондавых біржаў. Зь 2008 г. у выніку продажу ўваходзіць у склад амэрыканскага прадпрыемства «Томсан Ройтэрз». Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Андрэй Махоўскі[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1858 г. Паўль Ройтэр адчыніў прадстаўніцтвы ў краінах мацерыковай Эўропы. У 1923-ым «Ройтэрз» пачаў выкарыстоўваць радыё для перадачы навінаў празь межы і адначасна запусьціў службу цэнавых катыровак і валютных курсаў на доўгіх хвалях. З 1964 пачалася перадача рынкавых катыровак пры дапамозе кампутара. У 1973 «Ройтэрз» запусьціў электронны рынак валюты. У 1981 упершыню ў сьвеце ўвёў заключэньне валютных дамоваў праз відэатэрміналы. У 1985 запусьціў церазьмежныя фотанавіны. У 1992 — першую міжнародную кампутарную службу валютных курсаў. У 1994 пачаў наўпроставае тэлевяшчаньне ваганьняў рынка на гандлёвых экранах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Андрэй Махоўскі(анг.) // Ройтэрз Праверана 26 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Reutersсховішча мультымэдыйных матэрыялаў