Інгвар Падарожнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адзін з рунічных камянёў Інгвара

Інгвар Падарожнік (ст.-нарв. Yngvarr víðförli) — кіраўнік няўдалага вайсковага паходу вікінгаў на Касьпійскае мора ў 10361042 гадох. Інгвар, верагодна, мог быць зьвязаны са швэдзкай каралеўскай сям’ёй. Падарожжа, магчыма, прайшло пры падтрымцы швэдзкага караля. Пра паход сьведчаць шматлікія рунічныя камяні.

Сьведчаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра паход Інгвара захаваліся сьведчаньні на Інгваравых камянях, дзе запісаныя імёны ўдзельнікаў паходу. Большасьць такіх камянёў разьмешчана паблізу возера Мэлярэн у Швэцыі. Камень брата Інгвара абвяшчае, што яны разам пайшлі за золатам на ўсход і памерлі ў зямлі Абасыдаў. Інгвару Падарожніку таксама прысьвечаная значная частка «Сагі пра Інгвара Падарожніка». Сага дэталёва апісвае дзяцінства Інгвара, а затым распавядае пра ягоны паход, значна дапаўняючы аповед містыкай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]