Інфармацыйная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Інфармацыйная сыстэма — аўтаматызаваная сыстэма, вынікам функцыянаваньня якое зьяўляецца прадстаўленьне выходнае інфармацыі дзеля наступнага выкарыстаньня.[1]

Агулам, інфармацыйная сыстэма зьяўляецца сховішчам інфармацыі, якое забясьпечанае працэдурамі ўводу, пошуку, разьмяшчэньня й вываду інфармацыі. Наяўнасьць такіх працэдураў ёсьць галоўнай адметнасьцю інфармацыйных сыстэмаў.

Галоўная задача кожнае ІС — абслугоўваньне спажыўцоў, і таму нутранае ўладкаваньне ІС павінна імкнуцца да дасягненьня хуткага й дастаткова поўнага адказу на кожны зварот. Уласная праца інфармацыйных сыстэмаў складаецца з абслугоўваньня дзьвюх сустрэчных плыняў новае інфармацыі: уводу новае інфармацыі й вываду старое інфармацыі, у адказ на звароты.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ГОСТ РВ 51897

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Информационные системы / Учеб. пособие. Сост. Орел А. А., Ромакина О. М. — Саратов : СарГУ, 2001.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Інфармацыйная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў