Абмеркаваньне:Берасьцейская сустрэча

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Якім чынам у склад войска ВКЛ маглі уваходзіць атрады чэска-мараўскія і вугорскія? Ці гэтыя наёмнікі былі пад літоўскім камандаваньнем? Варта дадаць, што Ян Длугаш пазначае харугву чэскую сярод 50 харугваў польскіх (чацьвёртаю ў парадку). Bocianski 23:19, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Відаць, усё ж у склад польскага. Гэта ёсьць нават у нашым артыкуле пра Грунвальдзкую бітву. Пакуль пастаўлю пад сумнеў, а як рукі дойдуць, дык можна й выправіць будзе. --Taravyvan Adijene 10:48, 3 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Я б гэта наогул прыбраў, таму што гэта не ў тэму. Хіба, што ёсьць зьвесткі, што менавіта на гэтай сустрэчы вырашылі, колькі харугваў дакладна выставяць саюзьнікі. Я гэта аднак лічу непраўдападобным. Як разумею, сустрэча адбылася, пастанавілі нешта пра арганізацыі кампаніі дзе будзе аб’яднаньне войскаў, але колькі дакладна прыедзе ўдзельнікаў (уключаючы сьлёнскіх, мазавецкіх саюзьнікаў і наёмнікаў) — ў гэтым не маглі дакладна дамовіцца. Bocianski 22:25, 3 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]