Абмеркаваньне:Берасьцейскі павет (неадназначнасьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У складзе Польшчы[рэдагаваць крыніцу]

Улічваючы, што ўсе гэтыя адзінкі сярод неадназначнасьцяў уваходзілі ў розныя дзяржаўныя ўтварэньні (ВКЛ, Расейская імпэрыя, Польская рэспубліка), лічу, што назва «Берасьцейскі павет (1919—1939)» па-першае не пасуе з пункту гледжаньня лёгікі (гады ў назьве лепш за ўсё пасуюць, калі тая ж самая адзінка належала аднаму і таму ж дзяржаўнаму ўтварэньню, але ў розныя пэрыяды ўяўляла зь сябе розныя «існасьці»), па-другое не адпавядае іншым артыкулам сярод неадназначнасьцяў (чаму «Берасьцейскі павет (Расейская імпэрыя)», а не «Берасьцейскі павет (1795—1917)», напрыклад). Яшчэ адна заўвага: дэ-юрэ гэты павет пачаў належаць Польшчы толькі ў 1921 годзе, калі гэта было замацавана Рыская мірнай дамовай, а ў пэрыяд 1915—1921 гэта былі спрэчныя тэрыторыі, якія займаліся то аднымі войскамі, то іншымі. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 12:00, 17 кастрычніка 2012 (FET)

Вельмі слушная заўвага. Увогуле, прывязка да гадоў — справа нягеглая. Тым болей, прасторавае, а ня часавае, ўдакладненьне дае больш рады. — Wizardist г 21:02, 20 кастрычніка 2012 (FET)